Адрес: 211011, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Г. Барань, вул. Набярэжная, 1
Телефоны: +375 216 552–232 / +375 216 557–237
Сайт: http://t-c.by/
ААТ «Тэхніка сувязі» - адно з найстарэйшых прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства заснавана ў 1873 годзе, у 2006 годзе перайшло ў падпарадкаванне Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці сучасных сродкаў радыёсувязі і тэлекамунікацыйнага абсталявання.
АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ:
прадукцыя для ciлавых структур: прыёма-перадаючыя вырабы КВ- і УКХ-дыяпазону грамадзянскага і ваеннага прызначэння, радыёстанцыі стандарту DMR, аварыйна-выратавальныя радыёстанцыі, шлем ахоўны, гарнітура з актыўнай сістэмай абароны слыху ГСШ-01;
прадукцыя для мантажу ліній сувязі і оптавалакновае абсталяванне: карпусы кросавыя аптычныя, шафы і стойкі
тэлекамунікацыйныя, размеркавальная тэлефоннае абсталяванне, шукальнік кабеля, слупы сігнальныя;
выраб і механічная апрацоўка дэталяў, металаапрацоўка і гальванапакрыццё;
тавары народнага спажывання.
ААТ «Тэхніка сувязі» ўяўляе сабой прадпрыемства з поўным вытворчым цыклам для вырабу сродкаў радыёсувязі, пачынаючы ад вытворчасці асобных дэталяў да зборкі, мантажу і выпрабаванняў гатовай прадукцыі.
У 2016 годзе асвоена вытворчасць антэн АШ-4 і БШДА, якiя усталёўваюцца на рухомыя аб'екты для працы з прыёмаперадаючымi радыётэхнічнымі прыладамі.
У 2017 годзе асвоена вытворчасць сістэмы пастаноўкі дымавых завес «Хмара 902В».
У 2017 годзе ў рамках ліцэнзійнай дамовы з ЗАТ ЦВМ «Армакам» асвоена вытворчасць шлемаў ахоўных Скат-С4. мод 1.
Адной з стратэгічных задач развіцця прадпрыемства з'яўляецца захаванне яго асноўнага напрамку - вытворчасць высокатэхналагічнай прадукцыі радыёэлектроннага профілю, якая мае значную дабаўленую вартасць, а таксама захаванне загрузкі металаапрацоўчага абсталявання за кошт прыцягнення новых заказчыкаў і павелічэння рынкаў збыту раней засвоенай у вытворчасці прадукцыі.