Адрес: 220103, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 8
Телефоны: +375 17 385-28-28 / +375 17 281-11-89
Сайт: https://bsvt.by/
Дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Белспецзнештэхніка» - вядучае прадпрыемства на постсавецкай прасторы, якое спецыялізуецца на экспарце высокатэхналагічных вырабаў і навукаёмістых тэхналогій ваеннага прызначэння.
Сваю дзейнасць арганізацыя пачынала ў 1995 годзе як гандлёвае прадпрыемства. Асноўны акцэнт ставіўся на фарміраванне і пашырэнне рынкаў збыту прадукцыі ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў. За дваццацігадовы перыяд работы кампанія наладзіла ўстойлівыя знешнегандлёвыя сувязі ў больш чым трыццаці краінах свету.
Сёння прадпрыемства значна пашырыла свае магчымасці за кошт укаранення навукаёмістых тэхналогій і развіцця ўласнай вытворчасці: ад стварэння найноўшых стралковых комплексаў і оптыка-электронных вырабаў да сучасных сродкаў інфарматызацыі і кіравання войскамі.
Паспяховае прымяненне перадавых рашэнняў, укараненне інавацыйных тэхналогій пры стварэнні прадукцыі ваеннага прызначэння дазваляе кампаніі займаць лідзіруючыя пазіцыі на рынку спецыялізаванай ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў. А па крытэрах «якасць - надзейнасць - кошт» - на роўных канкурыраваць з замежнымі аналагамі і нават пераўзыходзіць іх.
Шырокія магчымасці, стабільнасць і надзейнасць адносін з заказчыкамі абумоўлены статусам дзяржаўнага прадпрыемства і высокім узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.
Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.by
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.by
Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
www.export.by
Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь
www.pravo.by
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак пра банкруцтва
www.bankrot.gov.by
Ваенны інфармацыйны партал Міністэрства абароны
www.mil.by
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
http://gki.gov.by/ru/
Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы
www.odkb-csto.org