Адрес: 222512, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Барысаў, вул. Л. Чаловской, 19.
Телефоны: +375 177 76–35–84 / +375 177 73–66–19
Сайт: http://140zavod.by/
ААТ «140 рамонтны завод» было створана на базе рухомага танка-агрэгатнага рамонтнага завода - ПТАРЗ № 7, які быў сфармiраваны ў маі-жніўні 1943 года па рашэннi Дзяржаўнага камітэта абароны СССР ад 19 красавiка 1943 г. № 3211. Датай заснавання ААТ «140 рамонтны завод »лічыцца 7 мая 1943 году.
У ліпені 1948 года ПТРАЗ № 7 перадыслакаваны ў г. Барысаў. А ўжо ў снежнi 1948 году ПТАРЗ № 7 перафарміраваны ў «140 бранетанкавы рамонтны завод».
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 597 ад 30 снежня 2003 года РУП «140 рамонтны завод» перададзены ў вядзенне Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.
18 студзеня 2010 года прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «140 рамонтны завод».
У цяперашні час асноўнымі напрамкамі дзейнасці ААТ «140 рамонтны завод» з'яўляюцца:
1. Распрацоўка і вытворчасць:
браніраванага транспартнага сродку «Кайман»;
гусенічнай пажарнай машыны ГПМ-72 сумесна з ТАА «Пажснаб»;
танка Т-72 БМЭ сумесна з ЗАТ «Белтэхэкспарт» і ААТ «Пеленг».
2. Капітальны рамонт і мадэрнізацыя бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі, вузлоў і агрэгатаў да яе:
танкаў Т-55, Т-72, Т-80 і іх мадыфікацый;
баявых машын пяхоты БМП-1, БМП-2 і іх мадыфікацый;
бронетранспарцёраў БТР-60, БТР-70, БТР-80 і іх мадыфікацый;
мадэрнізацыя БРДМ-2 да выгляду БРДМ-2МБ1;
гарантыйнае і сэрвіснае абслугоўванне адрамантаваных машын;
пастаўка запасных частак і камплектуючых вырабаў;
навучанне спецыялістаў заказчыка рамонтным работам.
Адначасова з развіццём ваеннага напрамку ААТ «140 рамонтны завод» асвоіла паслугі агульнаграмадзянскага прызначэння:
капітальны рамонт і мадэрнізацыю больш за 20 мадыфікацый маторна-рэйкавага транспарту;
капітальны рамонт і мадэрнізацыю тэхнікі каляіны 750 мм для тарфяной прамысловасці;
капітальны рамонт звыш 50 мадыфікацый дызельных рухавікоў тыпу В2, В6, Д6, Д12, УТД-20, УТД-29, ЯМЗ;
выраб складаных металаканструкцый (рам, кузаваў, грузавых платформаў) па ўласнай распрацоўцы і дакументацыі заказчыка;
выраб гума-тэхнічных вырабаў (РТІ) на прэс-формах заказчыка і ўласнай вытворчасці;
выраб разнастайнага нестандартнага тэхналагічнага абсталявання і аснасткі, штампаў, прэс-формаў для вырабу РТІ і іншай аснасткі, як па дакументацыі заказчыкаў, так і ўласнай распрацоўкі.
Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.by
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.by
Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
www.export.by
Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь
www.pravo.by
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак пра банкруцтва
www.bankrot.gov.by
Ваенны інфармацыйны партал Міністэрства абароны
www.mil.by
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
http://gki.gov.by/ru/
Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы
www.odkb-csto.org