Адрес: 225415, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. 50 гадоў ВЛКСМ, 7
Телефоны: +375 163 41-70-98 / +375 163 41-70-89 (факс)
Сайт: https://www.558arp.by
ААТ «558 АРЗ» - адзінае ў Рэспубліцы Беларусь і адно з нямногіх прадпрыемстваў на тэрыторыі СНД, якая аказвае шырокі спектр паслуг па рамонце і мадэрнізацыі розных тыпаў авіяцыйнай тэхнікі.
Завод мае адладжаную сістэму арганізацыі працы, дастатковыя вытворчыя плошчы, энергасістэмы, унікальнае тэхналагічнае абсталяванне, інструмент і аснасткi, усе віды нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі. Вялікая ўвага надаецца распрацоўцы сэрвіснага абсталявання, а таксама выкарыстанню новых тэхналагічных працэсаў.
Асноўны напрамак дзейнасці прадпрыемства - рамонт і мадэрнізацыя самалётаў Су-22, Су-25, Су-27, Су-30, МіГ-29, Ан-2, верталётаў Мі-8 (Мі-17) і Мі-24 (Мі-35 ). ААТ «558 АРЗ» ажыццяўляе поўны цыкл рамонту планёра і ўсіх камплектуючых вырабаў, выконвае комплекс дапрацовак авіяцыйнай тэхнікі і дадатковыя прафілактычныя мерапрыемствы, якія павышаюць яе надзейнасць. Асаблівая ўвага пры рамонце надаецца дэфектацыі з ужываннем сучасных метадаў неразбуральнага кантролю (магнітнага, токавіхравага, рэнтгена-тэлевізійнага і г.д.). Жорсткія патрабаванні прад'яўляюцца да ўсіх матэрыялаў і дэталяў, якія ўжываюцца пры рамонце. Для гэтага iснуюць трохступеньчатая сістэма уваходнага кантролю і акрэдытаваная цэнтральная заводская лабараторыя.
Валодаючы высокай ступенню канцэнтрацыі вытворчых магутнасцяў і фінансавых рэсурсаў, ААТ «558 АРЗ» знаходзіцца на шляху бесперапыннага ўдасканалення існуючых метадаў рамонту авіятэхнікі, распрацоўкі новых тэхналагічных працэсаў, пашырэння вытворчых магчымасцяў і пастаяннага павышэння якасці.
На прадпрыемстве паспяхова рэалізуецца праект пашырэння вытворчых магутнасцяў па вырабе кампанентаў авіяцыйнай тэхнікі для авіябудаўнічай галіны.
Спектр выпускаемай прадукцыі і паслуг ААТ «558 АРЗ» увесь час пашыраецца. Акрамя асваення рамонту новых тыпаў авіятэхнікі, прадпрыемства распрацоўвае і вырабляе сістэмы радыётэхнічнай абароны лятальных апаратаў ад высокадакладнай радыёкіраванай зброі, тактычныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы, складанае стэндавае абсталяванне і КПА, арганізоўвае сэрвіснае (паслягарантыйнае) абслугоўванне тэхнікі, займаецца праектаваннем і стварэннем цэнтраў лагістычнай падтрымкі авіятэхнікі, навучаннем персаналу заказчыкаў рамонту і эксплуатацыі авіяцыйнай тэхнікі.
ААТ «558 АРЗ» зарэкамендавала сябе як надзейны партнёр па рамонце і мадэрнізацыі, вытворчасці дэталяў і кампанентаў авіяцыйнай тэхнікі. Марка высокай якасці і надзейнасці прадпрыемства добра вядомая сярод партнёраў больш за 30 краін Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі.