Галоўная/Аб камiтэце/Структура/Сектар прававога забеспячэння

Сектар прававога забеспячэння

Начальнік сектара: Кульбитская Наталля Генадзьеўна

тэл. (8-017) 280 90 52; факс 266 29 83

Палажэнне аб сектары прававога забеспячэння Дзяржкамваенпрама (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2018 г. № 112).

Сектар з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржкамваенпрама, створаным у мэтах арганізацыі прававога забеспячэння функцыянавання Дзяржкамваенпрама.

Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:

  • прававое забеспячэнне функцыянавання Дзяржкамваенпрама;

  • захаванне законнасці ў дзейнасці Старшыні Дзяржкамваенпрама і службовых асоб (работнiкаў) цэнтральнага апарата Дзяржкамваенпрама;

  • ажыццяўленне кантролю ў адпаведнасцi з заканадаўствам і міжнароднымi дагаворамi, удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, праектаў прававых актаў, распрацаваных у Дзяржкамваенпраме, што прадстаўляюцца на подпіс Старшыні Дзяржкамваенпрама;

  • непасрэдны ўдзел у распрацоўцы праектаў прававых актаў у адпаведнасці з кампетэнцыяй Дзяржкамваенпрама;

  • прававое кансультаванне службовых асоб і структурных падраздзяленняў Дзяржкамваенпрама па асноўных напрамках яго дзейнасці;

  • забеспячэнне законнасці пры ажыццяўленні кіравання прыналежнымі Рэспубліцы Беларусь і перададзенымі ў кіраванне Дзяржкамваенпрама акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў;

  • вядзенне ўліку прававых актаў, прынятых (выдадзеных) Дзяржкамваенпрама, удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь эталоннага банка даных прававой інфармацыі;

  • прадстаўленне інтарэсаў Дзяржкамваенпрама ў судах і іншых дзяржаўных органах па прававых пытаннях;

  • арганізацыя разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб;

Сектар у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:

  • удзельнічае:
    • у падрыхтоўцы структурнымі падраздзяленнямі альбо самастойна падрыхтоўвае прапановы аб удасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь па напрамках дзейнасці Дзяржкамваенпрама;

    • у падрыхтоўцы структурнымі падраздзяленнямі альбо самастойна ўносіць прапановы аб прызнанні страціўшымі сілу, змяненнi або дапаўненні прававых актаў Дзяржкамваенпрама ў мэтах забеспячэння іх ўнутранай ўзгодненасці і прывядзення ў адпаведнасць з законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дамовамі, удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь;

    • у разглядзе іншымі структурнымі падраздзяленнямі праектаў прававых актаў Рэспублікі Беларусь на прадмет іх ўзгодненасці з нормамі заканадаўства, якія паступаюць ў Дзяржкамваенпрам і тычацца кампетэнцыі Дзяржкамваенпрама;

  • правярае на адпаведнасць заканадаўству праекты:
    • прававых актаў Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваных ў Дзяржкамваенпраме і прадстаўленых на подпіс Старшыні Дзяржкамваенпрама;

    • рашэнняў (пазіцый) пры ажыццяўленні кіравання прыналежнымі Рэспубліцы Беларусь і перададзенымі ў кіраванне Дзяржкамваенпрама акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў;

    • дагавораў, падрыхтаваных у структурных падраздзяленнях, да заключэння Дзяржкамваенпрамам;

    • арганізуе ў Дзяржкамваенпраме разгляд зваротаў грамадзян;

    • забяспечвае прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб Старшынёй Дзяржкамваенпрама і намеснікамі Старшыні Дзяржкамваенпрама, правядзенне выязных прыёмаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

  • ажыццяўляе:
    • арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне нарматворчай дзейнасці Дзяржкамваенпрама;

    • кантроль за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у Дзяржкамваенпраме;

    • прымае меры па каардынацыі падрыхтоўкі ў Дзяржкамваенпраме планаў мерапрыемстваў па выканані заключных палажэнняў заканадаўчых актаў і ўдзельнічае ў іх рэалізацыі;

  • падрыхтоўвае па даручэнні Старшыні Дзяржкамваенпрама неабходныя даведачныя матэрыялы па заканадаўстве і прававых прытаннях;

  • абараняе маёмасныя і іншыя законныя інтарэсы Дзяржкамваенпрама пры разглядзе спрэчак па ісках, прад’яўленых Дзяржкамваенпрамам ці да Дзяржкамваенпрама, удзельнічае ў падрыхтоўцы другімі структурнымі падраздзяленнямі неабходных ў сувязі з гэтым дакументаў, прадстаўляе інтарэсы Дзяржкамваенпрама ў іншых дзяржаўных органах пры разглядзе прававых пытанняў;

  • ажыццяўляе арганізацыйна – метадычнае кіраўніцтва арганізацыяй прававой работы ў арганізацыях;

  • праводзіць праверкі становішча прававой работы ў арганізацыях, у тым ліку па пытаннях законнасці заключэння і выканання дагавораў, вядзення прэтэнцыёзнай і іскавой работы, парадку, своечасовасці і якасці разгляду прад’яўленых да арганізацыі прэтэнзій і другіх напрамкаў прававой работы.

Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь www.president.gov.by Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь www.government.by Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту www.export.by Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь www.pravo.by Адзіны дзяржаўны рэестр звестак пра банкруцтва www.bankrot.gov.by Ваенны інфармацыйны партал Міністэрства абароны www.mil.by Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь http://gki.gov.by/ru/ Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы www.odkb-csto.org