Главная/Аб камiтэце/Структура/Сектар абароны дзяржаўных сакрэтаў

Сектар абароны дзяржаўных сакрэтаў

Начальнік сектара - Цітова Святлана Леанідаўна

тэл. (8-017) 280-90-05

Палажэнне аб сектары абароны дзяржаўных сакрэтаў Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2021 г. № 128).

Сектар з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (далей - Дзяржкамваенпрам), створаным у мэтах арганізацыі ў Дзяржкамваенпраме:

абароны дзяржаўных сакрэтаў;

сакрэтнага справаводства;

тэхнічнай абароны дзяржаўных сакрэтаў;

работы па допуску і доступе да дзяржаўных сакрэтаў;

мабілізацыйнай падрыхтоўкі і правядзення аперацый з матэрыяльнымі каштоўнасцямі мабілізацыйнага матэрыяльнага рэзерву.

Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:

арганізацыя і кантроль абароны дзяржаўных сакрэтаў пры ажыццяўленні ўсіх відаў дзейнасці Дзяржкамваенпрама і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, з выкарыстаннем звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты;

тэхнічная абарона дзяржаўных сакрэтаў на аб'ектах інфарматызацыі Дзяржкамваенпрама;

арганізацыя і вядзенне ў Дзяржкамваенпраме:

сакрэтнага справаводства;

работы па допуску і доступе да дзяржаўных сакрэтаў;

эксплуатацыя абаненцкага пункта абароненай электроннай пошты НСПШI "Атлас-Беларусь".