Главная/Аб камiтэце/Структура/Упраўленне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, экспартнага кантролю і ліцэнзавання

Упраўленне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, экспартнага кантролю і ліцэнзавання

Начальнік ўпраўлення – Тарасаў Андрэй Яўгенавіч

Палажэнне аб упраўленні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2024 г. № 86).

Упраўленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (далей – Дзяржкамваенпрам), створаным у мэтах:

рэалізацыі ў межах кампетэнцыі Дзяржкамваенпрама дзяржаўнай палітыкі, ажыццяўлення рэгулявання і кіравання ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі (далей – ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва);

каардынацыі дзейнасці іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый Рэспублікі Беларусь у галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Асноўная задача ўпраўлення – рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.