Aсабісты прыём
Пры звароце на асабісты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Арганізацыя асабістага прыёму грамадзян у Дзяржкамваенпраме праводзіцца па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 115, папярэдні запіс па тэл. (8017) 266 29 82, факс (8017) 280 90 81. Правядзенне папярэдняга кансультавання ў ходзе папярэдняга запісу на асабісты прыём ажыццяўляе начальнік сектара прававога забеспячэння Раманюга Алена Мікалаеўна па тэл. (8017) 280 90 52.
Графік асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб:
Пантус Дзмітрый Аляксандравіч
Старшыня Дзяржкамваенпрама
першая серада месяца з 8.00 да 13.00., каб. 47.
Мішчанка Алег Рыгоравіч
Першы намеснік Старшыні Дзяржкамваенпрама
другая і пятая серада месяца з 8.00 да 13.00, каб. 47.
Рассалай Вячаслаў Яўгеньевіч
Намеснік Старшыні Дзяржкамваенпрама
трэцяя серада месяца з 8.00 да 13.00, каб. 47.
Начальнікі структурных падраздзяленняў Дзяржкамваенпрама - па меры звароту ў рабочым парадку для вырашэння пытанняў у межах сваёй кампетэнцыі.
Прыём аператыўнай інфармацыі ў выхадныя і святочныя дні, а таксама ў працоўныя дні з 18.00 да 20.00 ажыццяўляе дзяжурны па Дзяржкамваенпраме па тэл. (8017) 280 91 00, факс (8017) 280 91 21.
Адказныя за вядзенне справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб:
па пісьмовых (электронных) зваротах, прадстаўленні адпаведнай справаздачнасці - Гашава Валянціна Генадзеўна, архіварыус групы справаводства, тэл. (8017) 266 29 82, факс (8017) 280 90 81 каб. № 307 б, Е-mail: gvpk01@mail.belpak.by;
па зваротах, якія паступілі ў ходзе правядзення асабістых (выязных) прыёмаў грамадзян Старшынёй Дзяржкамваенпрама, за захоўванне і вядзенне кнігі заўваг і прапаноў - Раманюга Алена Мікалаеўна, начальнік сектара прававога забеспячэння, тэл. (8017) 280 90 52, факс (8017) 266 29 83 каб. № 37, Е-mail: gvpk11@mail.belpak.by.