Сектар прававога забеспячэння
Начальнік сектара: Ляхава Кацярына Юр'еўна
тэл. (8-017) 368 90 52
Палажэнне аб сектары прававога забеспячэння Дзяржкамваенпрама (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2018 г. № 112).
Сектар з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржкамваенпрама, створаным у мэтах арганізацыі прававога забеспячэння функцыянавання Дзяржкамваенпрама.
Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:
-
прававое забеспячэнне функцыянавання Дзяржкамваенпрама;
-
захаванне законнасці ў дзейнасці Старшыні Дзяржкамваенпрама і службовых асоб (работнiкаў) цэнтральнага апарата Дзяржкамваенпрама;
-
ажыццяўленне кантролю ў адпаведнасцi з заканадаўствам і міжнароднымi дагаворамi, удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, праектаў прававых актаў, распрацаваных у Дзяржкамваенпраме, што прадстаўляюцца на подпіс Старшыні Дзяржкамваенпрама;
-
непасрэдны ўдзел у распрацоўцы праектаў прававых актаў у адпаведнасці з кампетэнцыяй Дзяржкамваенпрама;
-
прававое кансультаванне службовых асоб і структурных падраздзяленняў Дзяржкамваенпрама па асноўных напрамках яго дзейнасці;
-
забеспячэнне законнасці пры ажыццяўленні кіравання прыналежнымі Рэспубліцы Беларусь і перададзенымі ў кіраванне Дзяржкамваенпрама акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў;
-
вядзенне ўліку прававых актаў, прынятых (выдадзеных) Дзяржкамваенпрама, удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь эталоннага банка даных прававой інфармацыі;
-
прадстаўленне інтарэсаў Дзяржкамваенпрама ў судах і іншых дзяржаўных органах па прававых пытаннях;
-
арганізацыя разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб;
Сектар у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
- удзельнічае:
-
у падрыхтоўцы структурнымі падраздзяленнямі альбо самастойна падрыхтоўвае прапановы аб удасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь па напрамках дзейнасці Дзяржкамваенпрама;
-
у падрыхтоўцы структурнымі падраздзяленнямі альбо самастойна ўносіць прапановы аб прызнанні страціўшымі сілу, змяненнi або дапаўненні прававых актаў Дзяржкамваенпрама ў мэтах забеспячэння іх ўнутранай ўзгодненасці і прывядзення ў адпаведнасць з законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дамовамі, удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь;
-
у разглядзе іншымі структурнымі падраздзяленнямі праектаў прававых актаў Рэспублікі Беларусь на прадмет іх ўзгодненасці з нормамі заканадаўства, якія паступаюць ў Дзяржкамваенпрам і тычацца кампетэнцыі Дзяржкамваенпрама;
-
- правярае на адпаведнасць заканадаўству праекты:
-
прававых актаў Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваных ў Дзяржкамваенпраме і прадстаўленых на подпіс Старшыні Дзяржкамваенпрама;
-
рашэнняў (пазіцый) пры ажыццяўленні кіравання прыналежнымі Рэспубліцы Беларусь і перададзенымі ў кіраванне Дзяржкамваенпрама акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў;
-
дагавораў, падрыхтаваных у структурных падраздзяленнях, да заключэння Дзяржкамваенпрамам;
-
арганізуе ў Дзяржкамваенпраме разгляд зваротаў грамадзян;
-
забяспечвае прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб Старшынёй Дзяржкамваенпрама і намеснікамі Старшыні Дзяржкамваенпрама, правядзенне выязных прыёмаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
-
-
ажыццяўляе:
-
арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне нарматворчай дзейнасці Дзяржкамваенпрама;
-
кантроль за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у Дзяржкамваенпраме;
-
прымае меры па каардынацыі падрыхтоўкі ў Дзяржкамваенпраме планаў мерапрыемстваў па выканані заключных палажэнняў заканадаўчых актаў і ўдзельнічае ў іх рэалізацыі;
-
-
падрыхтоўвае па даручэнні Старшыні Дзяржкамваенпрама неабходныя даведачныя матэрыялы па заканадаўстве і прававых прытаннях;
-
абараняе маёмасныя і іншыя законныя інтарэсы Дзяржкамваенпрама пры разглядзе спрэчак па ісках, прад’яўленых Дзяржкамваенпрамам ці да Дзяржкамваенпрама, удзельнічае ў падрыхтоўцы другімі структурнымі падраздзяленнямі неабходных ў сувязі з гэтым дакументаў, прадстаўляе інтарэсы Дзяржкамваенпрама ў іншых дзяржаўных органах пры разглядзе прававых пытанняў;
-
ажыццяўляе арганізацыйна – метадычнае кіраўніцтва арганізацыяй прававой работы ў арганізацыях;
-
праводзіць праверкі становішча прававой работы ў арганізацыях, у тым ліку па пытаннях законнасці заключэння і выканання дагавораў, вядзення прэтэнцыёзнай і іскавой работы, парадку, своечасовасці і якасці разгляду прад’яўленых да арганізацыі прэтэнзій і другіх напрамкаў прававой работы.