Главная/Аб камiтэце/Структура/Сектар кіравання дзяржаўнай уласнасцю

Сектар кіравання дзяржаўнай уласнасцю

Начальнік сектара - Дудараў Аляксандр Арцёмавіч

тел. (8-017) 368 90 85
тел/факс (8-017) 374 02 58

Палажэнне аб сектары кіравання дзяржаўнай уласнасцю Дзяржкамваенпрама (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2017 № 145).Сектар з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржкамваенпрама, створаным у мэтах каардынацыі дзейнасці арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, па пытаннях забеспячэння эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, а таксама нерухомай маёмасці гаспадарчых таварыстваў, акцыі Рэспублікі Беларусь якіх перададзены ва ўпраўленне Дзяржкамваенпрама (далей - гаспадарчыя таварыствы).

Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:

  • забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на эфектыўнае кіраванне і распараджэнне дзяржаўнай маёмасцю, у арганізацыях Дзяржкамваенпрама;

  • каардынацыя дзейнасці гаспадарчых таварыстваў па забеспячэннi эфектыўнага выкарыстання імі нерухомай маёмасці;

  • забеспячэнне ўладальніцкага нагляду ў дачыненні гаспадарчых таварыстваў.

Сектар у адпаведнасці з ускладзенымі на яго асноўнымі задачамі: ажыццяўляе арганізацыйнае суправаджэнне ў межах кампетэнцыі сектара рэалізацыі арганізацыямі Дзяржкамваенпрама найбольш важных праектаў па інтэграцыі, звязаных з адчужэннем акцый Рэспублікі Беларусь:

  • падрыхтоўвае прапановы аб адчужэнні акцый гаспадарчых таварыстваў, якія належаць дзяржаве, бярэ ўдзел у працы камісій па продажы акцый гаспадарчых таварыстваў, якія належаць Рэспубліцы Беларусь;

  • каардынуе работы па пераўтварэнні падначаленых Дзяржкамваенпраму рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы;

  • забяспечвае падбор, накіраванне на навучанне кандыдатаў на права быць прызначанымі прадстаўнікамі дзяржавы ў органы кіравання гаспадарчых таварыстваў, падрыхтоўку і ўзгадненне прапаноў аб прызначэнні прадстаўнікоў дзяржавы;

  • каардынуе дзейнасць прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, аказвае ім метадычную дапамогу, забяспечвае падрыхтоўку і прадстаўленне справаздачнасцi па пытаннях ўладальніцкага нагляду;

  • забяспечвае разгляд і ўзгадненне дагавораў арэнды нерухомай маёмасці, што заключаюцца паміж арганізацыямі Дзяржкамваенпрама і іншымі арганізацыямі, а таксама падрыхтоўку і прадстаўленне ўсталяванай справаздачнасці;

  • разглядае і ўзгадняе прапановы аб перадачы арганізацыямі Дзяржкамваенпрама маёмасці (асноўных сродкаў) і маёмасных правоў у заклад;

  • разглядае і ўзгадняе прапановы аб адчужэнні асноўных сродкаў арганізацый Дзяржкамваенпрама;

  • ажыццяўляе фарміраванне і давядзенне арганізацыям Дзяржкамваенпрама заданняў па здачы дзяржаве лому каштоўных металаў, забеспячэнне выканання імі планавых заданняў, прадстаўленне ўсталяванай справаздачнасці;

  • арганізуе заключэнне дагавораў па перадачы дзяржаўнай маёмасці арганізацыям Дзяржкамваенпрама ў бязвыплатнае карыстанне, улік дадзенай маёмасці, падрыхтоўку і прадстаўленне ўсталяванай справаздачнасці;

  • каардынуе работы па ўключэннi ў гаспадарчы абарот невыкарыстанай нерухомай маёмасці арганізацый Дзяржкамваенпрама, забяспечвае падрыхтоўку і прадстаўленне ўсталяванай справаздачнасці;

  • арганізуе правядзенне работ па перадачы дзяржаўных няпрофільных актываў без пераходу права ўласнасці або ў камунальную ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама каардынуе названыя работы ў частцы няпрофільных актываў, якія знаходзяцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, ажыццяўляе кантроль за ходам адчужэння (перадачы) няпрофільных актываў;

  • распрацоўвае галіновую праграму па скарачэнні аб'ёмаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва арганізацыямі Дзяржкамваенпрама, ажыццяўляе кантроль за выкананнем і тэрмінамі рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы па скарачэнні аб'ёмаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва (завяршэнне будаўніцтва, продаж, перапрафіляванне, знос).