Сектар абароны дзяржаўных сакрэтаў
Начальнік сектара -
тэл. (8-017) 280 90 05
Палажэнне аб сектары абароны дзяржаўных сакрэтаў Дзяржкамваенпрама (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2018 г. № 113).
Сектар з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржкамваенпрама.
Асноўнымі задачамі сектара абароны дзяржаўных сакрэтаў Дзяржкамваенпрама з'яўляюцца:
стварэнне сістэмы абароны дзяржаўных сакрэтаў у Дзяржкамваенпраме;
кантроль за своечасовасцю, законнасцю і абгрунтаванасцю вызначэння і змены ступені сакрэтнасці звестак, прысваення і змены грыфа сакрэтнасці работ, дакументаў і вырабаў;
прадухіленне неабгрунтаванага допуску і доступу работнікаў Дзяржкамваенпрама да звестак, што складаюць дзяржаўныя сакрэты;
выяўленне і закрыццё магчымых каналаў уцечкі сакрэтных звестак у працэсе ўсіх відаў дзейнасці Дзяржкамваенпрама;
арганізацыя і ўдзел у забеспячэнні рэжыму сакрэтнасці пры правядзенні ў Дзяржкамваенпраме ўсіх відаў сакрэтных работ і звароце з носьбітамі дзяржаўных сакрэтаў;
арганізацыя функцыянавання сакрэтнага справаводства ў інтарэсах цэнтральнага апарата Дзяржкамваенпрама;
удзел у падрыхтоўцы праектаў актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўных сакрэтах;
арганізацыя работ па забеспячэнню тэхнічнай абароны інфармацыі, якая змяшчае сакрэтныя звесткі, на аб'ектах інфарматызацыі Дзяржкамваенпрама.