Аддзел сістэмных праектаў
Начальніч аддзела – Пранько Валерый Міхайлавіч
тэл/факс (8-017) 266 29 84
Палажэнне аб аддзеле сістэмных праектаў Дзяржкамваенпрама (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2017 г. №140).
Аддзел з’яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржкамваенпрама, створаным ў мэтах забеспячэння правядзення:
-
дзяржаўнай палітыкі ў вобласці развіцця ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі;
-
аснашчэння Узброеных Сіл, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай і павялічэння канкурэнтназдольнага экспартнага патэнцыялу арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, пры фарміраванні і рэалізацыі сістэмных праектаў па стварэнні перспектыўных узбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі;
Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:
-
ацэнка сучасных тэндэнцый стварэння і мадэрнізацыі узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, фарміраванне перспектыўных напрамкаў навукова-тэхнічнай палітыкі;
-
падрыхтоўка прапаноў па стварэнні перспектыўных узораў (сістэм) узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія маюць найважнейшае значэнне для развіцця сістэм узбраення Узброеных Сіл, удзел у рэалізацыі гэтых праектаў;
-
узаемадзеяння з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага ўпраўлення, арганізацыямі, вадамствамі і арганізацыямі іншых дзяржаў па пытаннях стварэння і развіцця новай вытворчасці пры фарміраванні і рэалізацыі сістэмных праектаў стварэння перспектыўных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі з мэтамі развіцця сістэм узбраення Узброеных Сіл.
Функцыямі аддзела з’яўляюцца:
-
удзел у падрыхтоўцы праектаў прававых актаў Рэспублікі Беларусь, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія тычацца канцэпцый, праграм і планаў у вобласці рэалізацыі сістэмных праектаў, развіцця і зместу ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі;
-
удзел у падрыхтоўцы дзяржаўных (міждзяржаўных) праграм, дзяржаўным заказчыкам (каардынатарам) якіх з’яўляецца Дзяржкамваенпрам;
-
правядзенне ўзгаднення ў межах кампетэнцыі бізнес-планаў развіцця арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама;
-
падрыхтоўка ў межах кампетэнцыі прапаноў у планы ўдзелу Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах у рамках Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, ЕАЭС;
-
удзел у арганізацыі і правядзенні ў межах кампетэнцыі семінараў, канферэнцый, міжнародных выстаў;
-
забеспячэнне абароны дзяржаўных сакрэтаў і камерцыйнай тайны пры выканані ўказаных задач.
Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
-
узаемадзейнічае з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў вобласці развіцця і зместу ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, рэалізацыі сістэмных праектаў;
-
ацэньвае сучасныя тэндэнцыі стварэння і мадэрнізацыі узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, фарміруе перспектыўныя сістэмныя напрамкі навукова-тэхнічнай палітыкі па пытаннях стварэння і мадэрнізацыі узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, ажыццяўляе кантроль за выкананнем спланаваных мерапрыемстваў;
-
праводзіць аналіз перспектыўных напрамкаў навукова-тэхнічнай палітыкі па пытаннях стварэння і мадэрнізацыі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, удзельнічае ў фарміраванні:
-
дзяржаўных (міждзяржаўных) праграм па развіцці сістэм узбраення, дзяржаўным заказчыкам (каардынатарам) якіх з’яўляецца Дзяржкамваенпрам;
-
асобных праектаў стварэння перспектыўных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія маюць найважнейшае значэнне для развіцця сістэм узбраення Узброеных Сіл;
-
даследаванняў і распрацовак у вобласці стварэння перспетыўных узораў (сістэм) узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі;
-
прымае ўдзел у ацэнцы сучаснага вопыту планавання і кіравання распрацоўкай прадукцыі ваеннага прызначэння, уносіць ва ўстаноўленым парадку адпаведныя прапановы;
-
удзельнічае ў падрыхтоўцы прапаноў:
-
па развіцці кааперацыйных сувязей арганізацый Дзяржкамваенпрама з арганізацыямі абароннага сектара эканомікі рэспублікі, расшырэнні ўзаемадзеянння з адпаведнымі органамі замежных дзяржаў, якія з’яўляюцца гандлёва-эканамічнымі партнёраімі Рэспублікі Беларусь, у мэтах выканання сістэмных праектаў, якія маюць найважнейшае значэнне для развіцця сістэм узбраення Узброеных Сіл;
-
у планы ўдзелу Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах у рамках Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, ЕАЭС у межах кампетэнцыі аддзела;
-
праводзіць узгадненне ў межах кампетэнцыі бізнес-планаў развіцця арганізыцый Дзяржкамваенпрама;
-
забяспечвае ўзаемадзеянне з заказчыкамі і каардынуе іх дзейнасць у вобласці развіцця узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі;
- забяспечвае ў межах кампетэнцыі падрыхтоўку і правядзенне семінараў, канферэнцый, удзельнічае ў арганізацыі міжнародных выстаў.