Главная/Аб камiтэце/Структура/Аддзел фінансаў, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Аддзел фінансаў, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Начальнік аддзела - Расоўская Алена Мікалаеўна

тел. (8-017) 368 39 05

Палажэнне аб аддзеле фінансаў, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Дзяржкамваенпрама (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2017 г. № 143).

Аддзел з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржкамваенпрама, створаным у мэтах забеспячэння дзейнасці Дзяржкамваенпрама, каардынацыі дзейнасці арганізацый і холдынгаў, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, па пытаннях фінансавага развіцця.Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца: 

  • арганізацыя і вядзенне бухгалтарскага ўліку ў Дзяржкамваенпраме у мэтах забеспячэння кантролю за рацыянальным выкарыстаннем матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў;

  • своечасовае складанне і прадастаўленне ўсталяванай справаздачнасці;

  • падлік падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

  • забеспячэнне захаванасці дакументаў па бухгалтарскiм ўліку і справаздачнасці;

  • забеспячэнне своечасовай аплаты па абавязацельствах, звязаных з забеспячэннем дзейнасці Дзяржкамваенпрама, а таксама па дагаворах (кантрактах), выкананых за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і (або) пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Дзяржкамваенпрама, у якіх Дзяржкамваенпрам выступае ў якасці заказчыка і (або) плацельшчыка;

  • рэалізацыя задач у межах кампетэнцыі Дзяржкамваенпрама у частцы выканання арганізацыямі, якія ўваходзяць у яго сістэму, заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый;

  • ажыццяўленне эканамічнага і фінансавага аналізу дагавораў (кантрактаў), якія заключаюцца Дзяржкамваенпрамам з арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, на выкананне навукова-даследчых, даследна-канструктарскіх і даследна-тэхналагічных работ у рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм;

  • арганізацыя і ажыццяўленне планавання, а таксама кантроль за выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляюцца на ўтрыманне цэнтральнага апарату Дзяржкамваенпрама;

  • арганізацыя работы па фарміраванні і выкарыстанні пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Дзяржкамваенпрама;

  • ажыццяўленне фінансавага аналізу гаспадарчай дзейнасці арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама;

  • падрыхтоўка праектаў прававых актаў Дзяржкамваенпрама ў межах кампетэнцыі аддзела;

  • ажыццяўленне ўзаемадзеяння з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, структурнымі падраздзяленнямі Дзяржкамваенпрама ў мэтах вырашэння ўскладзеных на аддзел задач.

Асноўнымі функцыямі аддзела з'яўляюцца:

  • забеспячэнне вядзення бухгалтарскага ўліку ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

  • забеспячэнне распрацоўкі праектаў каштарыса расходаў па рэспубліканскім бюджэце, каштарыса даходаў і расходаў па пазабюджэтных сродках;

  • ажыццяўленне папярэдняга кантролю дагавораў (кантрактаў), якiя заключаюцца ў адпаведнасцi з аб'ёмамi асігнаванняў, прадугледжаных каштарысам расходаў або лімітам бюджэтных абавязацельстваў пры казначэйскім абслугоўванні;

  • ажыццяўленне сінтэтычнага і аналітычнага ўліку фінансавання, разлікаў па фінансаванні, улік выдаткаў па бюджэце, даходаў і расходаў па іншых сродках;

  • ажыццяўленне вядзення ўліку грашовых сродкаў, разліковых аперацый, асноўных сродкаў, нематэрыяльных актываў, асобных прадметаў у складзе абаротных сродкаў, матэрыяльных запасаў, працы і заработнай платы;

  • забеспячэнне своечасовага і належнага афармлення першасных уліковых дакументаў, законнасці аперацый, якiя здзяйсняюцца;

  • забеспячэнне і своечасовае правядзенне разлікаў з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, якія ўзнікаюць у працэсе выканання каштарысаў расходаў і графікаў плацяжоў, захаванне плацежнай дысцыпліны;

  • ажыццяўленне аперацый па прыёме, уліку, выдачы і захоўваннi грашовых сродкаў і дакументаў, а таксама планаванне і ўлік ліміту касы;

  • ўлік бланкаў строгай справаздачнасці;

  • складанне і выдача даведак аб выплачанай заработнай плаце па патрабаванні;

  • своечасовае і належнае адлюстраванне вынікаў інвентарызацыі ў бухгалтарскім уліку;

  • забеспячэнне законнасці спісання з бухгалтарскага балансу недастач і іншых страт;

  • складанне і прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку ў прадугледжаныя тэрміны поўнай і пэўнай бухгалтарскай, падатковай і статыстычнай справаздачнасці;

  • захоўванне дакументаў (першасных уліковых дакументаў) і рэгістраў бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці, а таксама каштарысаў расходаў і разлікаў да іх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

  • распрацоўка указанняў аб парадку складання і тэрмінах прадстаўлення бухгалтарскай перыядычнай і гадавой справаздачнасці, атрыманне і разгляд бухгалтарскай справаздачнасці арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама;

  • ажыццяўленне падрыхтоўкі дакументаў (лістоў, хадайніцтваў і іншых) па пытаннях рэалізацыі знешнегандлёвых аперацый на падставе запытаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, а таксама іншых арганізацый у рамках заканадаўства;

  • ажыццяўленне праверкі праектаў дагавораў (кантрактаў), якія заключаюцца Дзяржкамваенпрамам, па пытаннях фінансавага забеспячэння i парадкам цэнаўтварэння ў адпаведнасцi з устаноўленым заканадаўствам;

  • арганізацыя збору, ажыццяўленне збору і аналізу заяўленай структурнымі падраздзяленнямі Дзяржкамваенпрама патрэбы ў грашовых сродках на ўтрыманне Дзяржкамваенпрама на плануемы перыяд;

  • падрыхтоўка разлікаў і дадзеных для фарміравання праекта рэспубліканскага бюджэту ў разгляданым перыядзе, ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Міністэрствам фінансаў і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў межах кампетэнцыі ў працэсе падрыхтоўкі праекта бюджэту Рэспублікі Беларусь;

  • арганізацыя працы камісіі для падрыхтоўкі прапаноў па выкарыстанні сродкаў пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Дзяржкамваенпрама, афармленне і ўзгадненне ва ўстаноўленым парадку дакументаў, неабходных для фарміравання і выкарыстання сродкаў пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Дзяржкамваенпрама;

  • удзел у межах кампетэнцыі ў разглядзе бізнес-планаў развіцця арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама;

  • аказанне арганізацыям, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, метадычнай дапамогі па пытаннях фінансаў, фарміравання і выкарыстання пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Дзяржкамваенпрама;

  • арганізацыя работы па абагульненнi і аналізе дадзеных аб здачы лому чорных і каляровых металаў, а таксама ажыццяўленне ўзаемадзеяння са спецыялізаванымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь па адпаведных пытаннях;

  • разгляд у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у межах кампетэнцыі зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб;

  • удзел у падрыхтоўцы ў межах кампетэнцыі праектаў нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.