Аддзел эканомікі

Начальнік аддзела – Гарэлік Дзмітрый Пятровіч

тел. (8-017) 368 38 44
тел/факс (8-017) 368 75 62    
gvpk03@mail.belpak.by

Палажэнне аб аддзеле эканомікі і кантролю Дзяржкамваенпрама (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2017 г. №142).

Аддзел з’яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, створанага ў мэтах каардынацыі дзейнасці арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама (далей – арганізацыі), па пытаннях эканамічнага развіцця, а таксама правядзення мерапрыемстваў па ажыццяўленні ведамаснага кантролю ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства дзейнасці арганізацый.

Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:

  • распрацоўка праграм і прагнозаў фінансава-эканамічнага развіцця арганізацый;

  • кантроль за выкананнем арганізацыямі планавых заданняў па параметрах эканамічнага развіцця;

  • комплексны эканамічны аналіз дзейнасці арганізацый, выпрацоўка на яго падставе неабходных мер і прапаноў па забеспячэнні ўстоўлівага эканамічнага развіцця арганізацый;

  • аналіз эфектыўнасці сістэмы аплаты працы кіраўнікоў арганізацый, распрацоўка прапаноў па павышэнні яе эфектыўнасці і ўзмацненні матывацыі кіраўнікоў;

  • арганізацыя і ажыццяўленне ведамаснага кантролю ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспубліка Беларусь дзейнасці, якая ажыццяўлаецца арганізацыямі, у тым ліку іх адасобленымі падраздзяленнямі, якія маюць уліковы номер плацельшчыка.

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго асноўнымі задачамі:

  • распрацоўвае разлікі фінансава-эканамічнай дзейнасці арганізацый для ўключэння ў праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на чарговы год, праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяць гадоў;

  • аналізуе бягучы стан і дае ацэнку эканамічнаму развіццю арганізацый, у тым ліку па выкананні імі заданняў па паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця, распрацоўвае прапановы па пытаннях метадалогіі планавання і прагназавання гаспадарчай дзейнасці;

  • арганізуе работу па распрацоўцы бізнес-планаў развіцця на год і прагнозаў развіцця на пяць гадоў арганізацый, праводзіць іх узгадненне і абарону;

  • ажыццяўляе фінансава-эканамічнае суправаджэнне праектаў па развіцці сістэм узбраення;

  • рыхтуе прапановы і праекты, якія адпавядаюць нарматыўным прававым актам па аказанні ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай падтрымкі арганізацыям;

  • праводзiць аналiз i рыхтўе справаздачныя звесткi аб эфектыўнасцi дзяржаўнай падтрымкi,дадзенай арганiзацыям;

  • праводзіць у адпаведнасці з каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, даручэннямі органаў крымінальнага праследавання, судоў па ўзбуджаных крымінальных справах ці справах, якія знаходзяцца ў вытворчасці, праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый;

  • уносіць па выніках праверак прапановы па прымяненні да арганізацый мер уздзеяння, забяспечвае кантроль за іх выкананнем, прымае іншыя неабходныя меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і прыцягненні адпаведных асоб да адказнасці;

  • ажыццяўляе складанне і прадстаўленне ў Міністэрства фінансаў справаздачы пра ведамасны кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю;

  • выпрацоўвае прапановы па паказчыках эфектыўнасці работы (развіцця) для ўключэння іх у кантрактыб якiя заключаюцца з кіраўнікамі арганізацый;

  • рыхтуе заключэнні па выканані паказчыкаў прэміравання, выплаты кароткатэрміновага і гадавога бонусаў кіраўнікам арганізацый;

  • ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці арганізацый па пытаннях удасканальвання нарміравання працы.