БЕСПІЛОТНАЯ АВІЯЦЫЯ «НАБІРАЕ ВЫШЫНЮ»
Беспілотная авіяцыя, якую сёння ствараюць на прадпрыемствах Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, добра зарэкамендавапа сябе ў краіне. Паспяхова заваёўвае яна і сусветны рынак. Касмічныя тэхнапогіі і робататэхніка — такой бачаць там будучыню айчыннай ваеннай прамысповасці. Напярэдадні 10-гадовага юбіпею мападой структуры пра гэта паведаміў старшыня Дзяржкамваенпрама Сяргей ГУРУЛЁЎ.
Найбольш важнае дасягненне Дзяржкамваенпрама — развіццё перспектыўных абарончых тэхналогій. Сярод іх — інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання, электронна-аптычныя сістэмы, прыборабудаванне, мадэрнізацыя ўзбраення і ваеннай тэхнікі савецкай і расійскай вытворчасці.
— Нядаўна я дакладваў кіраўніку дзяржавы, што з авіяцыйнага парку, які ў нас існуе, за выключэннем самалётаў Л-39 і Іл-76, прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама засвоілі рамонт усёй авіяцыйнай тэхнікі і яе мадэрнізацыю, — нагадаў Сяргей Пятровіч.
— Гэта тычыцца і зброі проціпаветранай абароны, уключаючы комплексы С-300, не кажучы ўжо пра бранятанкавую тэхніку і тэхніку лёгкага ўзбраення. Па вялікім рахунку, усе базавыя машыны ППА і ракетных войск — работа нашых спецыялістаў.
Сёння Дзяржкамваенпрам аб’ядноўвае больш за 200 распрацоўшчыкаў і вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння. На 23 абарончых прадпрыемствах і арганізацыях працуе каля 15 тысяч супрацоўнікаў. Сярод іх — 78 кандыдатаў і 13 дактароў навук.
Супрацоўніцтва ваенна-прамысловага камітэта наладжана з 60 краінамі свету.
— Мы працуем у жорсткіх умовах канкурэнцыі. Нам ніхто не стварае ні платформаў, ні плацдармаў на тэрыторыі нашых партнёраў, — падкрэсліў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. — Па-ранейшаму прыярытэтным стратэгічным партнёрам у галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва застаецца Расійская Федэрацыя. Менавіта яна забяспечвае нас амаль трэцяй часткай агульнага аб’ёму валютных сродкаў, якія паступаюць.
Важнейшай вяхой выхаду маладой структуры на новы ўзровень стала прыняцце Дзяржаўнай праграмы ўзбраення на 2006-2015 гады, якая прадугледжвае паэтапнае тэхнічнае перааснашчэнне Узброеных Сіл краіны. Дарэчы, гэта першы найбольш маштабны ваенна-тэхнічны праект за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі! Праведзеныя ў яго рамках мерапрыемствы значна павялічылі баявы патэнцыял і магчымасці войск.
У праграме на 2011-2015 гады зроблены ўхіл на развіццё такіх прыярытэтных кірункаў, як баявыя геаі нфармацыйныя сістэмы, аснашчэнне войск беспілотнымі авіяцыйнымі комплексамі, сістэмы комплекснага процідзеяння высокадакладнай зброі, баявыя сістэмы сіл спецыяльных аперацый і сухапутных войск, сістэмы агнявога паражэння.
— Мы разумеем, што ў сучасных абставінах патрэбна займацца ўзбуйненнем, — зазначыў Сяргей Гурулёў. — Пад гэтым я маю на ўвазе цэнтралізацыю навуковай думкі, навуковага і вытворчага патэнцыялу прадпрыемстваў. Самі разумееце, што ў буйнога брэндавага вытворцы больш шанцаў замацавацца на знешнім рынку. Таму ў нас ужо функцыянуюць холдынгі, а сёння працуем над стварэннем больш складанай структуры Абаронпрама. Гэта нам неабходна, і мы разлічваем на падтрымку.
Вераніка КАНЮТА
Слабовидящим
Официальный сайт Президента Республики Беларусь
www.president.gov.by
Совет Министров Республики Беларусь
www.government.by
Портал информационной поддержки экспорта
www.export.by
Национальный правовой портал Республики Беларусь
www.pravo.by
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
www.bankrot.gov.by
Военный информационный портал Министерство обороны
www.mil.by
Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь
http://gki.gov.by/ru/
Организация Договора о коллективной безопасности
www.odkb-csto.org 






















