Адрес: 220114, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 117.
Телефоны: +375 17 337-54-55 / +375 17 374-24-50 (факс)
Сайт: https://agat.by/
ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» вядзе сваю гісторыю ад створанага ў 1969 годзе на базе Мінскага электрамеханічнага завода спецыялізаванага НДІ сродкаў аўтаматызацыі (НДІСА).
У працэсе свайго росту кампанія прайшла ўсе ступені развіцця і прымянення радыёэлектронных сродкаў: ад рэле і лямпаў да сучасных сродкаў мікраэлектронікі, стварыла чатыры пакаленнi сродкаў і сістэм кіравання.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
прадукцыя абароннага прызначэння (баявыя геаінфармацыйныя, у тым ліку рабатызаваныя, сістэмы кіравання ўсіх узроўняў кіравання Узброенымі Сіламі);
прадукцыя двайнога прызначэння (сістэмы і сродкі энергазабеспячэння, прамысловыя камп’ютары, сістэмы навігацыі і відэаназірання);
прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння (АСК транспартам, тэхналагічнымі працэсамі аб'ектаў энергетыкі і прамысловых прадпрыемстваў);
аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы для органаў дзяржаўнага кіравання;
прадукцыя і паслугі ў галіне абароны інфармацыі.
Сёння каля 20 дзяржаў маюць на ўзбраенні сучасныя ўзоры прадукцыі ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».
У кампаніі створаны дзясяткі сучасных мадэлюючых цэнтраў, ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма скразнога канструктарска-тэхналагічнага праектавання.
Кампанія мае ўласную вытворчую і выпрабавальную базу з сучасным тэхналагічным абсталяваннем, што забяспечвае выраб даследчых узораў вырабаў і серыйнай прадукцыі.
Сістэма менеджменту якасці сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.
Кампанія мае права на ажыццяўленне знешнегандлёвай дзейнасці ў дачыненні да спецыфічных тавараў (работ, паслуг), а таксама іншыя ліцэнзіі і сертыфікаты, патэнты і пасведчанні Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Еўразійскай патэнтнай арганізацыі,якiя дзейнiчаюць.