Галоўная/Аб камiтэце/Структура/Упраўленне ваенна-тэхнічнай палітыкі

Упраўленне ваенна-тэхнічнай палітыкі

Начальнік упраўлення - Ражко Канстанцін Мікалаевіч

тел/факс (8-017) 280 81 95  

gvpk02@mail.belpak.by

Намеснік начальніка ўпраўлення - Пранько Валерый Міхайлавіч

тел. (8-017) 266 29 84

gvpk14@mail.belpak.by

Палажэнне аб упраўленні ваенна-тэхнічнай палітыкі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта   (Загад  Дзяржаўнага  ваенна-прамысловага  камітэта Рэспублікі Беларусь  ад 19 красавiка 2019 г. № 44).

Упраўленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, створаным у мэтах арганізацыі:

правядзення:
дзяржаўнай палітыкі ў галіне развіцця і ўтрымання ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі (далей - УВСТ), у тым ліку пры фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўных праграм ўзбраення (далей – ДПУ) і дзяржаўных абаронных замоваў (далей - ДАЗ);

работ у сферы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі прадукцыі ваеннага прызначэння (далей - ПВП) і распараджэння вынікамі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх, доследна-тэхналагічных работ (далей - НДДК (Т) Р);

арганізацыі:
ўзаемадзеяння Дзяржкамваенпрама з Міністэрствам абароны, Міністэрствам унутраных спраў, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўным пагранічным камітэтам, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, Службай бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей - сілавыя ведамствы);
ўдзелу арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, у мерапрыемствах сілавых ведамстваў;

працы Міжведамаснага каардынацыйнага савета па ваенна-тэхнічных пытаннях;прыёмкі-перадачы, выкарыстання па мэтавым прызначэнні, інвентарызацыі, спісання і ўтылізацыі вынікаў НДДК (Т) Р) ва ўстаноўленым парадку;

фарміравання і рэалізацыі ДПУ, фарміравання, своечасовага і якаснага выканання ДАЗ;падрыхтоўкі прапаноў па ўдасканаленні ваенна-тэхнічнай палітыкі (далей - ВТП).

Асноўнымі задачамі упраўлення з'яўляюцца:
адзнака сучасных тэндэнцый стварэння і мадэрнізацыі УВСТ, распрацоўка прагнозаў і фарміраванне перспектыўных напрамкаў ВТП, падрыхтоўка прапаноў па стварэнні перспектыўных узораў (сістэм) УВСТ, якія маюць вельмі важнае значэнне для развіцця сістэм ўзбраення Узброеных Сіл, удзел у рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў;

каардынацыя дзейнасці іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання пры рэалізацыі Дзяржкамваенпрама дзяржаўнай палітыкі ў галіне развіцця і ўтрымання УВСТ, у тым ліку пры фарміраванні і рэалізацыі ДПУ і ДАЗ, асобных праектаў стварэння ВВСТ, якія маюць вельмі важнае значэнне для развіцця сістэм ўзбраення Узброеных Сіл;

падрыхтоўка на падставе прапаноў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія маюць воінскія фарміраванні і (або) ваенізаваныя арганізацыі, праектаў ДПУ і ДАЗ, іх метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне, ажыццяўленне кантролю за ходам выканання мерапрыемстваў ДАЗ;

каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў Дзяржкамваенпрама для эфектыўнай рэалізацыі пытанняў ВТП;

арганізацыя экспертызы работ і мерапрыемстваў навукова-тэхнічнай экспертнай групай пры Міжведамасным каардынацыйным савеце па ваенна-тэхнічных пытаннях у мэтах іх уключэння ў план правядзення НДДК (Т) Р, а таксама па аналізе і ацэнцы праектаў заданняў праграм НДДК (Т) Р у мэтах прыняцця рашэння аб мэтазгоднасці іх рэалізацыі і фінансавання;

суправаджэнне праектаў па мадэрнізацыі, стварэнню і развіццю беспілотных авіяцыйных комплексаў, аўтаматызаванай сістэмы кіравання ўзбраеннем і робататэхнікі;

узаемадзеянне з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі іншых дзяржаў па пытаннях стварэння перспектыўных УВСТ;

арганізацыя работ у сферы тэхнічнага нармавання, стандартызацыі і сертыфікацыі ПВП;

падрыхтоўка да разгляду на пасяджэннях навукова-тэхнiчнага (экспертнага) савета Дзяржкамваенпрама пытанняў па камерцыялізацыі і размеркавання маёмасных правоў на вынікі НДДК (Т) Р і разгляд праектаў дамоваў на іх выкананне;

падрыхтоўка праектаў прававых актаў у галіне развіцця УВСТ, іх рамонту і мадэрнізацыі, удзел у рэалізацыі гэтых прававых актаў;

распрацоўка планаў ўзаемадзеяння паміж Дзяржкамваенпрама і сілавымі ведамствамі і кантроль іх выканання;

арганізацыя ўдзелу арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, у мерапрыемствах сілавых ведамстваў.



Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь www.president.gov.by Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь www.government.by Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту www.export.by Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь www.pravo.by Адзіны дзяржаўны рэестр звестак пра банкруцтва www.bankrot.gov.by Ваенны інфармацыйны партал Міністэрства абароны www.mil.by Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь http://gki.gov.by/ru/ Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы www.odkb-csto.org