Главная/Аб камiтэце/Кіраўніцтва/Пантус Дзмiтрый Аляксандравiч

Пантус Дзмiтрый Аляксандравiч

Пантус Дзмiтрый Аляксандравiч

Нарадзіўся 6 верасня 1982 г. у г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. 

У 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. 

У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі БНТУ па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». 

У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2005 годзе на пасадзе інжынера-энергетыка аддзела галоўнага энергетыка ААТ «Шклозавод «Нёман», дзе да 2012 года працаваў на пасадах намесніка начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра, намесніка галоўнага інжынера – начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра, галоўнага інжынера.

З лютага 2012 г. па сакавік 2014 г. працаваў на пасадзе дырэктара ААТ «Лідскія аўтобусы «Нёман», а з красавіка па жнівень 2014 г. – на пасадзе намесніка Старшыні Гродзенскага гарадскога выкаўначага камітэта.

Са жніўня 2014 г. да чэрвеня 2020 г. займаў пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня  2020 г. № 201 прысвоены пяршы клас дзяржаўнага служачага   

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4  чэрвеня 2020 г. № 201 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Жанаты. Мае сына.